Гринковская базовая школа » Мероприятия » "Літаратура як люстэрка мовы”

 
 
 

"Літаратура як люстэрка мовы”

Автор: admin от 22-09-2022, 14:32, посмотрело: 42

0
Чацвёрты дзень“Літаратура як люстэрка мовы”дадаў новых фарбаў тыдню. Новыя таленты раскрыліся на конкурсе чытальнікаў “Чытаем вершы пра родную мову”. Навучэнцы чыталі цудоўныя вершы пра беларускую мову. Пераможцамі конкурсу сталі Барэль Мілана 6клас, Лях Ягор 6 клас, Трахімік Яўгеній 7 клас. Пад час конкурсу эрудытаў “Знаўцы роднай мовы” дзецi пазнаёмiлiся з народнымi беларускiмi гульнямi, разгадвалi загадкi, тлумачылi прыказкi, выбiралі сваё любiмае беларускае слова. Мерапрыемства садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню павагi да Беларусі i беларускай мовы. Конкурс праходзіў ў некалькі этапаў. Спачатку навучэнцам патрэбна было ўзгадаць назвы прадметаў па-беларуску. Дзеці не толькі ўзнавілі, але і сістэматызавалі раней набытыя веды па лексіцы і фразеалогіі, пашырылі свой слоўнікавы запас. Яны з вялікім задавальненнем гулялі ў перакладчыкаў, адгадвалі загадкі, чыталі вершы на роднай мове, а таксама пашырылі свае веды ў пазнанні прыказак і прымавак. Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадуктыўнай працы вучняў. Пераможцы гульні – каманда “Беларусы”. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і салодкія падарункі.
"Літаратура як люстэрка мовы”"Літаратура як люстэрка мовы”"Літаратура як люстэрка мовы”"Літаратура як люстэрка мовы”

Категория: Мероприятия, Родителям

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.