Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Аб навядзенні парадку на замацаваных воінскіх захаваннях і помніках

Автор: admin от 18-10-2023, 16:37, посмотрело: 88

Аб навядзенні парадку на замацаваных воінскіх захаваннях і помніках Аб навядзенні парадку на замацаваных воінскіх захаваннях і помніках18 кастрычніка вучнямі 8 класа быў наведзены парадак ля памятнага знака, які быў устаноўлены на месцы крушэння штурмавіка ІЛ-2. Памяць аб загінуўшых лётчыках экіпажа 136-га штурмавога авіяцыйнага палка 16-й Паветранай Арміі Першага Беларускага фронта, малодшага лейтэнанта Фецісенка Д.С. і паветранага стралка, яфрэйтара Плыгуна М.П., якія знайшлі апошняе прыстанішча на грынкаўскай зямлі, свята захоўваецца школьнікамі і жыхарамі вёскі.

Категория: Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям, Клуб "ПОШУК"

 

Аб навядзенні парадку на замацаваных воінскіх захаваннях і помніках

Автор: admin от 17-10-2023, 16:33, посмотрело: 77

Аб навядзенні парадку на замацаваных воінскіх захаваннях і помніках Аб навядзенні парадку на замацаваных воінскіх захаваннях і помніках 17 кастрычніка вучні 9 класа, члены клуба “Пошук”, у рамках акцыі “Помнік” добраўпарадкавалі тэрыторыю, якая прылягае да помніка загінуўшым і расстраляным аднавяскоўцам у цэнтры вёскі Грынкі.

Категория: Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям, Клуб "ПОШУК"

 

Аб навядзенні парадку на замацаваных воінскіх захаваннях і помніках

Автор: admin от 14-10-2023, 15:28, посмотрело: 67

Аб навядзенні парадку на замацаваных воінскіх захаваннях і помніках Аб навядзенні парадку на замацаваных воінскіх захаваннях і помніках Захаванне памяці аб загінуўшых земляках з’яўляецца пастаянным клопатам членаў клуба “ Пошук”. А догляд помнікаў – адна з галоўных задач як “пошукаўцаў”, так і ўсіх навучэнцаў Грынкаўскай базавай школы. 14 кастрычніка вучні 8 класа Пажарыцкая Дар’я і Гаеўскі Арцём разам з кіраўніком клуба “Пошук” Мацюк Н.М. навялі парадак ля помніка расстраляным настаўнікам на могілках у в.Ятвеск.

Категория: Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям, Клуб "ПОШУК"

 

Клуб "Пошук" у 35-ым квартале Белавежскай пушчы

Автор: admin от 2-11-2022, 17:34, посмотрело: 165

2 лістапада члены клуба "Пошук" Грынкаўскай базавай школы разам з кіраўніком клуба Мацюк Н.М. пабывалі ў 35-ым квартале Белавежскай пушчы, дзе ў гады вайны знаходзіўся лесапільны завод, або тартак. З гэтым месцам звязана трагічная старонка гісторыі. У 1942 годзе тут былі расстраляны 9 мірных жыхароў вёскі Грынкі, якія працавалі на тартаку. Іх імёны былі ўстаноўлены членамі клуба "Пошук" па ўспамінах мясцовых старажылаў. "Пошукаўцы" ўстанавілі ў гэты дзень на месцы расстрэлу памятную таблічку з імёнамі і прозвішчамі загінуўшых і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Захаванне памяці пра вайну - гэта ўклад у мірную будучыню.Клуб "Пошук" у 35-ым квартале Белавежскай пушчыКлуб "Пошук" у 35-ым квартале Белавежскай пушчыКлуб "Пошук" у 35-ым квартале Белавежскай пушчы

Категория: Учителю, Ученику, Родителям, Клуб "ПОШУК"

 

Урок памяти, посвящённый 77-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне "Нам этот мир завещано беречь"

Автор: admin от 21-04-2022, 16:01, посмотрело: 206

Урок памяти, посвящённый 77-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне "Нам этот мир завещано беречь"Урок памяти, посвящённый 77-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне "Нам этот мир завещано беречь"Урок памяти, посвящённый 77-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне "Нам этот мир завещано беречь"21 апреля в 5, 7 классах прошел Урок памяти, посвящённый 77- й годовщине Победы в Великой Отечественной войне "Нам этот мир завещано беречь". Цель мероприятия - формирование у учащихся представления о тех ужасах ВОВ, о вкладе белорусского народа в Победу над немецко - фашистскими захватчиками. Приглашённым гостем на мероприятие была руководитель клуба "Поиск" Матюк Н. М.

Категория: Учителю, Ученику, Родителям, Урок, Гражданско-патриотическое воспитание, Инновационная деятельность, Клуб "ПОШУК"

 

Члены клуба" Пошук " свята захоўваюць памяць

Автор: admin от 29-03-2021, 13:59, посмотрело: 354

Члены клуба" Пошук " свята захоўваюць памяцьЧлены клуба" Пошук " свята захоўваюць памяцьЧлены клуба" Пошук " свята захоўваюць памяцьЧлены клуба" Пошук " свята захоўваюць памяць аб сваіх земляках, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны.
У чарговы раз вучні разам з кіраўніком клуба Мацюк Н. М. наведалі на хутары Ятвеск магілу настаўнікаў, расстраляных карнікамі 6 сакавіка 1942 года. "Пошукаўцы" навялі парадак ля помніка: ускапалі зямлю, пасеялі кветкі, пачысцілі заімшэлую плітку.

Категория: Информация, Гражданско-патриотическое воспитание, Клуб "ПОШУК", БРПО, 2021 год - Год народного единства

 

Вечер памяти, посвященный Виктору Лобачу

Автор: admin от 17-02-2021, 16:51, посмотрело: 354

Вечер памяти, посвященный Виктору ЛобачуВечер памяти, посвященный Виктору ЛобачуВечер памяти, посвященный Виктору Лобачу
… На стенке тихо фотография белеет:
Он улыбается, он весел – как всегда!
Он не серьезнеет с годами, не взрослеет –
Таким останется он в сердце – навсегда!
С. Лукша

17 февраля 2021 года в учреждении образования прошел вечер памяти, посвященный Виктору Лобачу «Он в нашей памяти всегда», подготовленный членами клуба « Пошук». Цель мероприятия: помочь учащимся понять трагическую суть войны, сохраненить память о герое-афганце, взявшем в бою огонь на себя, спасая товарищей, награжденном орденом Красной Звезды( посмертно). Ребята должны знать, почему улица названа в честь героя, почему пионерская дружина носит его имя, и хранить эту память.

Категория: Информация, Гражданско-патриотическое воспитание, Клуб "ПОШУК", 2021 год - Год народного единства

 
 

Мы памятаем… Мы ганарымся вамі, дарагія землякі!

Автор: admin от 5-05-2020, 12:14, посмотрело: 469

Мы памятаем… Мы ганарымся вамі, дарагія землякі! Вёска Грынкі з’яўляецца тым месцам, дзе адбываліся пэўныя гістарычныя падзеі, дзе нарадзіліся людзі, якіх у час вайны напаткаў трагічны лёс.
Вялікая Айчынная вайна была цяжкім выпрабаваннем для ўсяго народа, не абмінула яна і грынкаўцаў: 46 чалавек загінулі на франтах, 32 мірныя жыхары былі расстраляны фашысцкімі захопнікамі.
Калі пачалася вайна, мясцовыя актывісты тайна збіраліся ў сельскім клубе,слухалі звесткі з фронту па радыё, пісалі і расклейвалі лістоўкі з антыфашысцкім зместам. Аднак неўзабаве аб дзейнасці падпольшчыкаў стала вядома новай уладзе. Уначы 6 сакавіка 1942 годы немцы арыштавалі і расстралялі дзевяць мясцовых актывістаў. амаль усе людзі, расстраляныя фашысцкімі карнікамі 6 сакавіка 1942 года, былі настаўнікамі. Пахаваны яны былі на могілках у вёсцы Ятвеск. Ужо пасля вайны, у 1968 годзе, на месцы пахавання быў устаноўлены помнік. Мы памятаем… Мы ганарымся вамі, дарагія землякі! чытаць матэрыял [386,41 Kb] (cкачиваний: 57)

Категория: Информация, Гражданско-патриотическое воспитание, Клуб "ПОШУК", БРПО, Волонтёрская и тимуровская деятельность, 75 лет Победы

 

Клуб “ Пошук”

Автор: admin от 2-09-2014, 18:36, посмотрело: 1126

Клуб “ Пошук”


Клуб “ Пошук” быў створаны ў Грынкаўскай школе ў верасні 2010 года. Членамі клуба з’яўляюцца вучні 9 – 11 класаў. Кіраўнік клуба – настаўніца рускай мовы і літаратуры Мацюк Н.М.
У аснову работы клуба “ Пошук” пакладзены глыбокі інтарэс да мінулага вёскі Грынкі і суседніх вёсак, да падзей, якія адбываліся ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
Мэтай дзейнасці клуба “Пошук” з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання ў вучняў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культарнай спадчыны роднага краю.
На рэалiзацыю мэты накіраваны наступныя задачы:
- фармiраванне навыкаў пошукавай дзейнасцi;
- выхаванне павагi да гістарычнага мінулага роднага краю, пачуцця гонару за знакамітых землякоў;
- фармiраванне грамадзянскай культуры вучняў.
Асноўныя прынцыпы дзейнасці клуба :
- назапашванне практычнага вопыту;
- сувязь з жыццём і рэаліямі сучаснасці;
- эфектыўнае ўзаемадзеянне усіх удзельнікаў адукацыйнага процэсу;
- адаптыўнасць матэрыялу і яго выкарыстанне ў дзейнасці ўстановы адукацыі.

Клуб “ Пошук”

Категория: Гражданско-патриотическое воспитание, Клуб "ПОШУК", 75 ЛЕТ С НАЧАЛА ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ