Тыдзень роднай мовы

Автор: admin от 19-09-2022, 15:12, посмотрело: 201

0
Тыдзень роднай мовы
У мэтах развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, фарміравання свядомага ўяўлення аб багацці, непаўторнасці, самабытнасці роднага слова, выхавання гонару за сваю Радзіму, за свой народ, павагі да роднай мовы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі пачатковых класаў і навучэнцамі ДУА “Грынкаўская базавая школа” праведзены з 19 верасня па 24 верасня шэраг мерапрыемстваў у рамках Тыдня роднай мовы пад дэвізам “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Кожны дзень Тыдня праходзіў пад сваёй назвай: “Багацце беларускай мовы”, “Родная мова ў культуры і мастацтве”, “За што я люблю родную зямлю”, “Літаратура як люстэрка мовы”, “Родная мова – мова навукі”.
Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, тэма якога была“ Багацце беларускай мовы”. У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня. Для навучэнцаў былі арганізаваны тэматычная кніжная выстава па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы, выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся". Таксама пачала дзейнічаць традыцыйная акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Самыактыўныўдзелпрымалівучні ў стварэнніфотазоны “Я люблю Беларусь” і прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. Радасці, міра, дабра, шчасця, росквіту жадалі навучэнцы школы нашай мове, пішучы пажаданні на рознакаляровых далоньках. Кіраўнік музея Мацюк Н.М. з навучэнцамі правяла экскурсію ў музеі ўстановы адукацыі "Аб родным краі роднай мовай”.

Категория: Мероприятия, Ученику, Родителям

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.