Гринковская базовая школа » Информация » Турнір "Знаўцы беларускай мовы"

 
 
 

Турнір "Знаўцы беларускай мовы"

Автор: admin от 19-02-2022, 10:11, посмотрело: 269

0
Турнір "Знаўцы беларускай мовы" Турнір "Знаўцы беларускай мовы" 19 лютага, у шосты школьны дзень, навучэнцы 5-9 класаў сабраліся на турнір «Знаўцы беларускай мовы», ў якім удзельнічалі 2 каманды: “Разумнікі” і “Лінгвісты”. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне ў навучэнцаў паважлівых адносін да беларускай мовы. Удзельнікам турніра давялося прайсці праз шматлікія выпрабаванні, каб паказаць сваё добрае валоданне роднай мовай. Першы конкурс “Размінка”, на якім у жартоўнай форме камандам былі прапанаваны лінгвістычныя заданні, паказаў уменне каманд шукаць сур’ёзнае ў смешным. Падчас другога конкурса “Перакладчыкі” навучэнцам неабходна было перакласці з рускай на беларускую мову назвы вопраткі. У трэцім конкурсе “Фразеалагізмы” камандам неабходна было з дадзеных частак скласці фразеалагізмы, якія вобразна характарызуюць з’яву ці чалавечы характар. Праверка, наколькі добра вучні ведаюць беларускі алфавіт, прайшла падчас чацвёртага конкурса “Расшыфруй прыказку”. Апошнім, пятым, конкурсам былі загадкі з вясёлай хаткі, якія вучылі дзяцей бачыць у дасціпных выказваннях утоеныя прадметы. Турнір закончыўся перамогай каманды “Разумнікі”. Віншуем пераможцаў!

Категория: Информация, Мероприятия, Ученику, Родителям, 6 день, Гражданско-патриотическое воспитание

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.