Гринковская базовая школа » Материалы за 19.02.2022

 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Турнір "Знаўцы беларускай мовы"

Автор: admin от 19-02-2022, 10:11, посмотрело: 261

Турнір "Знаўцы беларускай мовы" Турнір "Знаўцы беларускай мовы" 19 лютага, у шосты школьны дзень, навучэнцы 5-9 класаў сабраліся на турнір «Знаўцы беларускай мовы», ў якім удзельнічалі 2 каманды: “Разумнікі” і “Лінгвісты”. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне ў навучэнцаў паважлівых адносін да беларускай мовы. Удзельнікам турніра давялося прайсці праз шматлікія выпрабаванні, каб паказаць сваё добрае валоданне роднай мовай. Першы конкурс “Размінка”, на якім у жартоўнай форме камандам былі прапанаваны лінгвістычныя заданні, паказаў уменне каманд шукаць сур’ёзнае ў смешным. Падчас другога конкурса “Перакладчыкі” навучэнцам неабходна было перакласці з рускай на беларускую мову назвы вопраткі. У трэцім конкурсе “Фразеалагізмы” камандам неабходна было з дадзеных частак скласці фразеалагізмы, якія вобразна характарызуюць з’яву ці чалавечы характар. Праверка, наколькі добра вучні ведаюць беларускі алфавіт, прайшла падчас чацвёртага конкурса “Расшыфруй прыказку”. Апошнім, пятым, конкурсам былі загадкі з вясёлай хаткі, якія вучылі дзяцей бачыць у дасціпных выказваннях утоеныя прадметы. Турнір закончыўся перамогай каманды “Разумнікі”. Віншуем пераможцаў!

Категория: Информация, Мероприятия, Ученику, Родителям, 6 день, Гражданско-патриотическое воспитание

 

Пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная!”

Автор: admin от 19-02-2022, 09:36, посмотрело: 222

Пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная!” Пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная!” Пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная!” 19 лютага, у шосты школьны дзень, для вучняў 1 – 4 класаў прайшла пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная”. У пачатку мерапрыемства вучні разгадвалі красворд з ключавым слова “МОВА”. Выконваючы розныя заданні, школьнікі ўспомнілі і прадоўжылі беларускія прыказкі, растлумачылі іх сэнс. Па пачатковых радках узнавілі раней вывучаныя вершы беларускіх паэтаў і выразна іх прачыталі. Самым цікавым было заданне, дзе трэба было па малюнках распазнаць герояў беларускіх народных казак. А закончылася гульня выкананнем беларускай песні “Рэчанька”. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму, паважлівага стаўлення да роднай мовы.

Категория: Информация, Мероприятия, Ученику, Родителям, 6 день, Гражданско-патриотическое воспитание

 

Дзень роднай мовы

Автор: admin от 19-02-2022, 08:47, посмотрело: 216

Дзень роднай мовы Вучні нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у Instagram-чэленджы “Дзень роднай мовы” ў рамках акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. У сацыяльных сетках размешчаны відэаролікі, дзе яны чытаюць вершы на беларускай мове.
Рыгор Барадулін “Яна адна, зямля вякоў”. Чытае Пекар Карына
Людміла Кебіч “Але”. Чытае Барэль Мілана

Категория: Информация, Ученику, Родителям