Гринковская базовая школа » Учителю » Факультатыўны занятак “Мой край”

 
 
 

Факультатыўны занятак “Мой край”

Автор: admin от 23-01-2023, 14:01, посмотрело: 209

0
Факультатыўны занятак  “Мой край”Факультатыўны занятак  “Мой край”Факультатыўны занятак  “Мой край”23 студзеня факультатыўны занятак ў 4 класе “Мой край” па тэме “Традыцыйнае беларускае адзенне” пачаўся ў школьным музеі льну. Кіраўнік музея Мацюк Н.М. пазнаёміла вучняў з ільном – матэрыялам, з якога традыцыйна шылася адзенне, з вырабамі з ільну: сукенкай, фартухамі, ручнікамі, абрусамі. Вучні даведаліся пра працэсы перапрацоўкі льну ў ранейшыя часы, спрабавалі часаць лён, разбіраліся ў складаным працэсе ткацтва. Зацікавіла дзяцей і прасаванне адзення пранікам, некаторыя з вучняў спрабавалі самі прасаваць. Таксама вучні пазнаёміліся з іншымі традыцыямі сваіх продкаў: падрыхтоўкай пасагу дзяўчатамі, вырабам традыцыйных лялек-мотанак.

Категория: Учителю, Ученику, Родителям, Внеклассное мероприятие, Виртуальный музей льна

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.