0
			 
  
  Вучні пачатковых класаў наведалі школьны  музей ільну . Цікавую і пазнавальную экскурсію   для іх правяла  кіраўнік музея  Мацюк Надзея Міхайлаўна.   Школьнікі пазнаёміліся з прыладамі для апрацоўкі льну,   з   льнянымі  вырабамі,    даведаліся пра мясцовых ільнаводаў, вядомыя льнокамбінаты і льнозаводы нашай краіны.  Пры дапамозе старадаўніх прылад  працы  змаглі паспрабаваць папрасаваць адзенне.  Асабліва зацікавіла  вучняў экспазіцыя “Лялька ў жыцці беларусаў”.  Надзея Міхайлаўна расказала пра кожную з лялек.   Гэта абярэгавыя лялькі-мотанкі, зернавушкі, лялькі,якія ўвасабляюць міфічных істот: Дамавіка, Лазніка, Лазавіка, Ліха аднавокае, Вадзяніка. У многіх дзяўчынак з'явілася жаданне навучыцца рабіць такія лялькі. Дзеці задавалі кіраўніку музея шмат пытанняў, з задавальненнем пагулялі ў гульню “Лянок”. Вучням  вельмі спадабалася экскурсія па школьным музеі.