Гринковская базовая школа » Учителю » Велапаход па родным краі

 
 
 

Велапаход па родным краі

Автор: admin от 1-11-2022, 15:06, посмотрело: 157

0
Велапаход па родным краі Велапаход па родным краіУ час асенніх канікул вучні Грынкаўскай базавай школы Свіслацкага раёна, члены аб’яднання па інтарэсах “Веласіпедны турызм”, адправіліся ў аднадзённы паход на веласіпедах. У маршруце падарожжа было некалькі прыпынкаў. Першы прыпынак зрабілі каля ракі Калонка. Затым падарожнікі накіраваліся на хутар Леснічоўка, дзе знаходзіцца кантрольна-прапускны пункт у Нацыянальны парк “Белавежская пушча”. Апошнім прыпынкам велапаходу было возера Пясец, якое блакітнай жамчужынай раскінулася ў маляўнічым кутку Белавежскай пушчы. Вучні ўспомнілі паданні пра паходжанне назвы возера, пачутыя ад мясцовых старажылаў. Каля возера вучні затрымаліся на гадзіну, падсілкаваліся, адпачылі і накіраваліся ў зваротны шлях. Велапаход атрымаўся цікавым і пазнавальным, пакінуў ва ўсіх падарожнікаў шмат новых уражанняў і станоўчых эмоцый.

Категория: Учителю, Ученику, Родителям

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.