Гринковская базовая школа » Мероприятия » Мітынг-рэквіем “Ніхто не забыты”

 
 
 

Мітынг-рэквіем “Ніхто не забыты”

Автор: admin от 30-03-2022, 11:07, посмотрело: 334

0
Мітынг-рэквіем “Ніхто не забыты”Мітынг-рэквіем “Ніхто не забыты”Мітынг-рэквіем “Ніхто не забыты”Мітынг-рэквіем “Ніхто не забыты”, прысвечаны 80-годдзю трагічнай падзеі – расстрэлу дзевяці мірных жыхароў вёсак Грынкі і Раманаўцы, прайшоў ля брацкай магілы на могілках хутара Ятвеск 30 сакавіка 2022 года.
У ноч на 6 сакавіка 1942 года былі схоплены 9 актывістаў, членаў антыфашысцкага падполля, 7 з іх былі настаўнікамі. Многія з гэтых людзей з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі рабоча-сялянскай ““Грамады”, аддзел якой быў створаны ў Грынках, членамі ТБШ, якое дзейнічала ў Грынках з 1925 па 1928 год. Члены гэтых арганізацый змагаліся за нацыянальнае адраджэнне, прапагандавалі родную беларускую мову, якая была забаронена ў Заходняй частцы Беларусі, і імкнуліся яе захаваць. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у верасні 1939 года члены ТБШ актыўна ўдзельнічалі ва ўстанаўленні савецкай улады. Яны былі першымі арганізатарамі калгасаў.

Категория: Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям, Гражданско-патриотическое воспитание

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.