0


25 мая 2021 года у Грынкаўскім дзіцячым садзе-базавай школе Свіслацкага раёна ў форме дыялога пакаленняў прайшло чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» пад назвай «Сям'я – апора дзяржавы, апора здзяйсненняў і перамог»
У ходзе ШАГа 1 вядучыя пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: «Дабрабыт сям'і – залог развіцця і прагрэсу краіны»; «Сям'я як калыска агульначалавечых каштоўнасцяў». Маці Пекара Данііла і Карыны, навучэнцаў нашай установы адукацыі, Пекар Вольга Віктараўна, расказала, што з сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. У сям'і чалавек нараджаецца не толькі фізічна, але і духоўна. Сям'я – гэта дом, гэта месца, дзе ўтульна і спакойна, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы і шчыра падзеляць радасць. Вельмі важна, каб сям'я была трывалай і поўнай.
Падчас ШАГа 2
вядучыя арганізавалі абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ходзе ШАГа 1. Вучням прапанаваны былі пытанні. Ці згодныя вы са сцвярджэннем, што сямейнае шчасце-вынік працы ўсіх яе членаў?. Якой, на вашу думку, можа быць формула сямейнага шчасця? Існуе меркаванне, што сям'ю ўмацоўваюць традыцыі. Ці згодныя вы з гэтым сцвярджэннем? Раскажыце пра традыцыі вашай сям'і. Данніл і Карына расказалі , што ў іх сям’і ёсць традыцыі, якія захоўваюцца з пакалення ў пакаленне.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 вучні падвялі вынікі. Акцэнт быў зроблены на тым, што для кожнага з людзей, самай важнай з’яўляецца сям’я. Спачатку тая ў якой ён нарадзіўся, а затым тая, якую ён стварыў сам. Навучэнцам было прапанавана стварыць піраміду сямейных каштоўнасцяў і патлумачыць свой выбар. У выніку працы вучні прыйшлі да высновы, што сямейныя каштоўнасці – гэта тое, чаго нельга купіць ні за якія грошы ці атрымаць па спадчыне. Гэта пачуцці, дзякуючы якім сям'я становіцца моцнай. Гэта ўсё тое, што людзі перажываюць разам ўнутры дома: радасць і гора, дабрабыт ці праблемы і цяжкасці. Гэта любоў і павага, сяброўства і ўзаемадапамога, ўтульнасць і цяпло, сямейныя традыцыі і сумесныя захапленні… Галоўная сямейная каштоўнасць-гэта каханне. Яна выяўляецца ў пяшчоце ў адносінах да родных, у жаданні пра іх клапаціцца, абараняць, быць пастаянна побач.