0



20 студзеня 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 9 класа прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме : “Палітыка генацыду, рабаўніцтва і насілля”
У ходзе ШАГа 1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М. стварыла ўмовы для актуалізацыі ведаў, атрыманых вучнямі на ўроках гісторыі, аб палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Вучні ўспомнілі, што палітыка генацыду была накіравана на поўнае ці частковае знішчэнне груп насельніцтва па расавай, нацыянальнай, этнічнай, палітычнай або рэлігійнай прыметах. Чалавек мог стаць ахвярай генацыду па розных матывах: за любое непадпарадкаванне акупацыйным уладам, за прыналежнасць да камуністаў, да асоб яўрэйскай нацыянальнасці. Пажарыцкая Вера ўспомніла скульптурную кампазіцыю “ Апошні шлях”( частка мемарыяла “ Яма” на месцы расстрэлу вязняў гета ў Мінску). Успаміналі навучэнцы і аб трагічных лёсах знішчаных людзей у шматлікіх кантрацыйнах лагерах смерці, аб спаленых вёсках.
Настаўніца пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў ШАГа:
“Эканамічная палітыкак германскіх акупацыйных уладаў”,
“Прапагандысцкая, культурна-асветніцкая, нацыянальная і рэлігійная палітыка акупантаў”.
У ходзе ШАГа 2 вучні разважалі над пытаннямі інфармацыйных блокаў. Дзевяцікласнікі выказалі свае меркаванні адносна праяў генацыду ў адносінах да яўрэяў, якія пражывалі толькі ў асобных раёнах, так званай
“ мяжы яўрэйскай аселасці”. Вучні ўспомнілі, што ў Свіслачы пражывала шмат яўрэяў, якія былі знішчаны ў Вішаўніку( за Свіслаччу), успаміналі пра сваіх землякоў, якія былі расстраляны за сувязь з партызанамі, і за тое, што былі настаўнікамі і камуністамі. Гэта адна з трагічных старонак гісторыі нашай мясцовасці.
У ходзе ШАГа 3 былі падведзены вынікі мерапрымства. Вучні прыйшлі да высновы, што насельніцтва захопленых краін Еўропы і Савецкага Саюза не падтрымлівала палітычныя і ваенна-эканамічныя планы акупантаў. Антыфашысцкае супраціўленне расло з кожнам днём не толькі ў Беларусі, але і ў краінах – саюзніцах нацысцкай Германіі.
Падводзячы вынікі інфармацыйнай гадзіны, вучні прапанавалі прадоўжыць працу па збору інфармацыі пра расстраляных у 35 квартале Белавежскай пушчы жыхароў в. Грынкі і ўстаноўкі памятнага знака на месцы трагедыі.