Гринковская базовая школа » Материалы за 17.02.2022

 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Тыдзень беларускай мовы

Автор: admin от 17-02-2022, 16:43, посмотрело: 302

Тыдзень беларускай мовы Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Тыдзень беларускай мовы [16,08 Kb] (cкачиваний: 13)

Категория: Информация, Мероприятия, Ученику, Внеклассное мероприятие, Гражданско-патриотическое воспитание

 

ШАГ: "Падпольная барацьба"

Автор: admin от 17-02-2022, 11:29, посмотрело: 247

ШАГ: "Падпольная барацьба" 17 лютага для вучняў 9 класа прайшло чарговае мерапрыемства адукацыйна-інфармацыйнага праекта "ШАГ" у форме адкрытага мікрафона па тэме "Падпольная барацьба" .
У ходзе ШАГа1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М. актуалізавала веды вучняў пра падпольную барацьбу, пра партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі, пра "рэйкавую вайну”. З урокаў гісторыі вучні ўспомнілі імёны К.С. Заслонава, начальніка паравознага дэпо чыгуначнага вузла ў Оршы, Героя Савецкага Саюза; актыўнага ўдзельніка Мінскага падполля Я.У Клумава.
У ходзе ШАГа 2 вучні абмеркавалі атрыманую інфармацыю. Яны выказвалі свае думкі і меркаванні наконт таго, у якіх складаных умовах знаходзіліся падпольшчыкі і партызаны, падвяргаючы сваё жыццё і жыццё сваіх родных небяспецы. Вучні расказалі пра подзвігі падпольшчыкаў Свіслаччыны, успомнілі гераізм і мужнасць Пашы Васіленка і Мішы Урбановіча, камсамольцаў-падпольшчыкаў з суседняй вёскі Дабраволя.
У ходзе ШАГа 3 “Мы падводзім вынікі” вучні прыйшлі да высновы, што шматнацыянальны савецкі народ перамог у гэтай крывавай вайне, таму што ўсе разам абаранялі сваю зямлю, свае сем’і, свой народ.

Категория: Информация, Ученику, Гражданско-патриотическое воспитание, ШАГ