Гринковская базовая школа » Материалы за 07.07.2021

 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

7 ліпеня - Дзень беларускай культуры ў лагеры "ГРЫНландыя"

Автор: admin от 7-07-2021, 17:52, посмотрело: 330

7 ліпеня - Дзень беларускай культуры ў лагеры "ГРЫНландыя" 7 ліпеня - Дзень беларускай культуры ў лагеры "ГРЫНландыя" 7 ліпеня – Дзень беларускай культуры ў лагеры «ГРЫНландыя». З мэтай азнаямлення з традыцыйнай культурай беларускага народа была арганізавана экскурсія ў Музей ручніка Корнадзьскага дзіцячага сада-базавай школы. У ходзе экскурсіі па музеі дзеці даведаліся пра розныя віды ручнікоў і іх выкарыстанне ў абрадах, для бытавых патрэб і для ўпрыгожвання сялянскай хаты. З цікавасцю разглядалі сельскагаспадарчыя і рамесніцкія прылады, прадметы для ткацтва, драўляны і керамічны посуд, які выкарыстоўвалі нашы продкі. У дзяўчынак асаблівую цікавасць выклікала экспазіцыя з лялькамі-абярэгамі ручной работы. У другой палове дня дзеці наведалі Музей гісторыі культуры Свіслацкага раёна ў сектары культуры і вольнага часу аг.Грынкі. У маршруце падарожжа па ЭКАкраіне дзеці зрабілі прыпынак у Лагеры Будучыні. Творчасць і фантазію праявілі каманды юных эколагаў, ствараючы макет ЭКАлагера. З задавальненнем усе дзеці паўдзельнічалі ў спартыўнай гульнявой праграме «Каб лепш развівацца, трэба спортам займацца».

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Гражданско-патриотическое воспитание, Л Е Т О