Гринковская базовая школа » Материалы за 22.02.2020

 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Школьны музей ільну гасцінна сустракаў гасцей

Автор: admin от 22-02-2020, 10:41, посмотрело: 741

Школьны музей ільну  гасцінна сустракаў  гасцей Школьны музей ільну  гасцінна сустракаў  гасцей Школьны музей ільну  гасцінна сустракаў  гасцей 20 лютага 2020года школьны музей ільну Грынкаўскай базавай школы гасцінна сустракаў гасцей, вучняў другіх класаў гімназіі №1 г. Свіслач.
Экскурсавод, Пажарыцкая Вера, ў займальнай форме расказала і паказала дзецям, як расце ў полі лён, што з яго вырабляюць. Дзецям цікава было даведацца, як вырошчвалі і апрацоўвалі лён нашы продкі. Здзівіла рабят тое, што ў даўнія часы лён рвалі, клалі, вязалі, білі, малацілі, церлі, часалі, пралі і ткалі ўручную, без выкарыстання сучаснай тэхнікі. Вучні нават спрабавалі самі часаць лён, асвойвалі ткацкі станок. Спадабалася дзецям і квэст-гульня “Знайдзі прадмет”. А на развітанне госці пагладзілі Дзядка-ільнавічка і загадалі самыя патаемныя жаданні. Няхай яны спраўдзяцца!

Категория: Информация, Родителям, Виртуальный музей льна