Гринковская базовая школа » Информация » Святочная праграма да Дня настаўніка

 
 
 

Святочная праграма да Дня настаўніка

Автор: admin от 30-09-2022, 16:42, посмотрело: 174

0
Святочная праграма да Дня настаўніка Святочная праграма да Дня настаўніка Святочная праграма да Дня настаўніка 30 верасня ў школе прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Дзень настаўніка – асаблівае свята, свята ўсіх пакаленняў, таму што кожны дарослы ў свой час вучыўся ў школе. Успаміны аб школе, настаўніках суправаджаюць кожнага з нас на працягу ўсяго жыцця, пабуджаюць да добрых учынкаў, служаць апорай у цяжкія хвіліны. Вядучыя ад імя ўсіх вучняў павіншавалі настаўнікаў з надыходзячым святам, падзякавалі за іх нялёгкую працу і пажадалі поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Віншаванні і падзяка прагучалі таксама ў адрас усіх, хто працуе ў школе. З цёплымі словамі віншаванняў і пажаданняў да педагогаў звярнулася дырэктар установы адукацыі Наталля Іванаўна Парамонава. Ганаровай граматай аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама была ўзнагароджана настаўнік гісторыі і працоўнага навучання Мацюк Н.М. Ад імя ветэранаў педагагічнай працы павіншавала настаўнікаў з прафесійным святам Лукашэвіч Ганна Пятроўна. Яна падзялілася ўспамінамі аб сваёй педагагічнай дзейнасці, адзначыла, што вельмі прыемна сярод настаўнікаў бачыць сваіх вучняў. На працягу мерапрыемства гучалі песні пра настаўнікаў і школу, вучні інсцэніравалі сцэнкі са школьнага жыцця, чыталі вершы. Святочная праграма падарыла ўсім прысутным цудоўны настрой.

Категория: Информация, Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.