Гринковская базовая школа » Информация » ШАГ: “Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў”

 
 
 

ШАГ: “Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў”

Автор: admin от 5-05-2022, 15:05, посмотрело: 252

0
ШАГ: “Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў”ШАГ: “Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў”ШАГ: “Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў”
5 мая 2022 года для вучняў 9 класа ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму: “Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў”. У ходзе ШАГа 1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М. актуалізавала веды вучняў пра важнейшыя аперацыі войск Чырвонай Арміі і яе саюзнікаў у 1944-1945 гадах у Еўропе. Чырвоная Армія пазбавіла ад германскага рабства 11 краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 мільёнаў чалавек. Сярод іх: Румынія, Балгарыя, Югаславія, Венгрыя, Аўстрыя, Чэхаславакія, Польшча і іншыя. Настаўнік акцэнтавала ўвагу вучняў на тым, што амаль без супраціўлення палі два саюзнікі Германіі: Румынія і Балгарыя. Сафія – сталіца Балгарыі – радасна сустракала савецкіх воінаў. Жорсткае супраціўленне аказала Венгрыя, Аднак самыя цяжкія баі разгарнуліся за Польшчу. За вызваленне гэтай краіны ад нямецка-фашысцкай акупацыі Савецкі Саюз заплаціў вялікую цану – загінула больш за 640 тысяч вайскоўцаў. Наогул, кожная атрыманая перамога каштавала вельмі дорага. У бітвах за свабоду і незалежнасць еўрапейскіх краін аддалі сваё жыццё каля мільёна савецкіх салдат і афіцэраў.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Гражданско-патриотическое воспитание, ШАГ

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.