0
			

Выхаванцы дашкольнай групы   штодзённа адпраўляюцца на прагулку. Знаходжанне на свежым паветры стварае выдатныя ўмовы для фізічнага развіцця і аздараўлення дзяцей, загартоўвання іх арганізму,  а таксама станоўча ўплывае на іх настрой. 
На чарговую прагулку выхаванцы адправіліся ў прышкольны лясок, каб  даведацца пра асаблівасці сезонных змяненняў у прыродзе. Для дзяцей усё тут цікавае. Вось па ствале дрэва застукаў дзяцел, на галінцы рабіны заспрачаліся  сінічкі. Але дзеці заўважылі, што  пераважна ў лесе ціха, не чуваць спеву птушак. Такім чынам устанавілі  элементарную залежнасць: цяпер халодная пара года  і  птушкі яшчэ не вярнуліся з выраю.
Таксам звярнулі ўвагу, што ў мурашніку не відаць мурашоў. Дашкольнікі  ўважліва разглядалі дрэвы, параўноўвалі іх, назвалі прыкметы адрознення елкі ад сасны: іголкі ў елкі кароткія, а ў сасны – доўгія, шышкі ў сасны маленькія, а ў елкі –  вялікія. Назіранні  выклікаюць у іх інтарэс, шэраг пытанняў, на якія яны імкнуцца знайсці адказ.
У час  прагулкі выхаванцы, акрамя  назіранняў за прыродным асяроддзем, гулялі ў дыдактычныя гульні:  “Запомні дрэва”, “Іголкі і голыя галінкі”. У працэсе гульні вучыліся адрозніваць хваёвыя і лісцевыя дрэвы.
Давялося  выхаванцам адчуць сябе  і юнымі эколагамі – сябрамі прыроды. Яны сабралі смецце, якое сюды  прынёс вецер: гэта  фанцікі ад цукерак, поліэтыленавыя пакеты.Была праведзена гутарка з дзецьмі аб тым,  што прыроду  трэба берагчы, неабходна дапамагаць зімуючым  птушкам,  нельга  ламаць галінкі дрэў. Дзеці  нагадалі правілы паводзін ў лесе ў час адпачынку: нельга паліць вогнішчы і пакідаць смецце.
Прагулка садзейнічала пашырэнню  ўяўленняў дашкольнікаў  аб навакольным свеце, развіццю  іх назіральнасці, выхаванню беражлівых адносін да прыроды.