Гринковская базовая школа » Информация » Дзень здароўя ў пачатковых класах

 
 
 

Дзень здароўя ў пачатковых класах

Автор: admin от 11-02-2022, 16:32, посмотрело: 247

0
Дзень здароўя ў пачатковых класах Дзень здароўя ў пачатковых класах Дзень здароўя ў пачатковых класах Пяты, заключны дзень Тыдня пачатковых класаў, быў прысвечаны здароўю. Загадчык Грынкаўскага ФАПа Трахімік М.І. расказала вучням аб правілах асабістай гігіены у час эпідэміялагічнай сітуацыі. У віктарыне “Наша здароўе ў нашых руках” самымі дасведчанымі ў вобласці здаровага ладу жыцця былі Пелеш Аляксандр і Несцер Кірыл з 2 класа, Чыганаева Алея з 4 класа. Прагляд мультфільма “Смяшарыкі” дапамог навучэнцам паўтарыць правілы загартоўвання свайго арганізма. Цікава і пазнавальна прайшла гульнявая праграма "Здароўе-галоўная каштоўнасць". У ходзе гульні рабяты выконвалі розныя заданні, удзельнічалі ў конкурсах. Адгадаўшы загадкі, вывелі формулу здароўя. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў дзяцей патрэбнасці ў захаванні здаровага ладу жыцця і неабходнасці клапаціцца пра сваё здароўе.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Внеклассное мероприятие

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.