

У ходзе мерапрыемства дзеці выконвалі розныя практыкаванні, якія былі накіраваны на ўдасканаленне ведаў Канстытуцыі. Рабяты ўзгадвалі і запісвалі на лістах дрэва правы чалавека, якія існуюць у нашай краіне, абмяркоўвалі іх. Асаблівую ўвагу надалі праву на жыццё, сям’ю, дзяцінства. Вучні прыйшлі да высновы, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантыруе правы кожнаму грамадзяніну нашай краіны.