Вучні ўстановы адукацыі штогод актыўна ўдзельнічаюць у міжнародным конкурсе па інфарматыцы "Бабёр". У гэтым навучальным годзе ўдзельнікамі конкурсу сталі 28 вучняў 1-9 класаў. 19 з іх сталі пераможцамі, заваяваўшы 8 дыпломаў І ступені, 2 дыпломы - ІІ ступені і 9 дыпломаў ІІІ ступені. Віншуем з перамогай!!!








29 студзеня для навучэнцаў 1 – 4 класаў была арганізавана гульня-падарожжа “Твае правы і абавязкі”. У пачатку мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з асноўнымі правамі, якія адлюстраваны ў Дэкларацыі правоў чалавека. Веданне правоў вучні паказалі, прааналізаваўшы дзеянні і ўчынкі герояў казак. У ходзе гульні-падарожжа дзеці складалі і тлумачылі прыказкі, чыталі вершы, разгадвалі крыжаванку. Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў пра правы і абавязкі чалавека.
У суботу 26 лютага вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мы выбіраем здаровы лад жыцця”. Спачатку дзеці выказалі свае думкі,што неабходна рабіць, каб быць здаровымі, потым адлюстравалі гэта ў малюнках. Усе работы былі яркімі і змястоўнымі.

















