29 лістапада 2022 года ва ўстанове адукацыі праведзена тэматычная агульнашкольная лінейка, накіраваная на прафілактыку бяспечнасці дарожнага руху, захаванне правіл бяспечных паводзін на дарогах і ў транспартных сродках. Дырэктар установы адукацыі Парамонава Н.І. адзначыла, што праблема дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей застаецца ў вобласці актуальнай,  напомніла ўсім навучэнцам і педагогам пра неабходнасць нашэння ў цёмны час сутак святлоадлюстроўваючых элементаў.
 
			
		
 









 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
















