 Напярэдадні зімовых канікул для навучэнцаў 1-4, 5 класаў былі праведзены ўрокі бяспекі “Правілы паводзін у зімовы перыяд”. Школьнікі пазнаёміліся з правіламі паводзін у час правядзення навагодніх мерапрыемстваў, аб небяспечнасці прымянення піратэхнічных вырабаў. З дапамогай ілюстрацый і плакатаў “Калі ты праваліўся пад лёд”, “Асцярожна, ледзяшы!”, “Першая дапамога пры абмаражэнні” вучні разам з настаўнікам АБЖ Шыдлоўскай Ж.П. склалі алгарытм дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях. Каб адпачынак быў прыемным, бяспечным, неабходна забяспечваць выкананне правіл бяспечных паводзін.

 26 снежня,  у першы дзень зімовых канікул,  для навучэнцаў 1-4, 5-9 класаў прайшла спартландыя “Вясёлыя старты”.  У ходзе мерапрыемства школьнікі ўдзельнічалі  ў розных спартыўных конкурсах:  “Бег са скакалкай”, “Пераправа з абручамі”, “Хакеісты”, “Трапны стралок”. Самымі хуткімі і спрытнымі былі Гаеўская Віка, Барэль Мілана, Нарэўская Беатрыса. Усе засталіся вельмі задаволеныя.