
23 красавіка ў шосты школьны дзень для навучэнцаў 1-4 класаў было арганізована і праведзена займальнае падарожжа ў краіну законія. Школьнікі пабывалі на станцыях “Прававая краіна”, “Загадковая”, “Сцяжынка бяспекі”, “Займальная” і “Казачная”, дзе адказвалі на пытанні віктарыны па правах і абавязках дзіцяці, разгадвалі загадкі і склалі ключавое слова “Канстытуцыя”. Займальнае падарожжа садзейнічала фарміраванню ўяўлення аб галоўным законе краіны, развіццю ўменняў працаваць разам і добразычлівым адносінам адзін да аднаго.









В шестой школьный день 23.04 учащиеся приняли участие в правовом брейн-ринге "Человек и закон". 2 команды по очереди отвечали на вопросы по законам нашей страны, демонстрировали знания Закона о правах ребенка, отгадывая какие права героев были нарушены в детских сказках; разделяли высказывания на права и обязанности. Для капитанов команд было самое трудное задание - назвать понятия по определениям.
На агульнашкольнай лінейцы 25 красавіка былі падведзены вынікі праведзенай акцыі па зборы другаснай сыравіны. Па зборы макулатуры лепшымі сталі вучні V класа – 31,8 кг на чалавека, ІІ месца ў вучняў II-III і VII класаў – 26,2 кг на чалавека, ІІІ месца – VIII клас, сабралі 18,7 кг на чалавека. Па зборы пластыку І месца ў вучняў II-III класаў - 9,8 кг на чалавека, ІІ месца ў вучняў I класа – 9,4 кг на чалавека, ІІІ месца – IV клас, сабралі 3,8 кг на чалавека. Віншуем пераможцаў!
21 апреля 2022 года в г.Свислочь состоялся чемпионат Свислочского района по интеллектуальным играм на «Кубок Зубра». Среди младших ювеналов учащиеся нашего учреждения образования заняли ІІ место. Поздравляем!
Па выніках удзелу ў міжнароднай матэматычнай гульні-конкурсу “Кенгуру – 2021” лепшымі ва ўстанове адукацыі сталі Трахімік Я., вучань VI класа, і Чыганаева А., вучаніца IV класа. Малайцы, рабяты!
25 красавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшла агульнашкольная Лінейка памяці ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”

















