У рамках панарамы адкрытых урокаў па тэме “Метады і прыёмы візуалізацыі вучэбнай інфармацыі” 21 лютага ў 9 класе праведзены адкрыты ўрок біялогіі па тэме “Сасудзістая сістэма”. Вучні працавалі самастойна і ў парах, разглядалі пад мікраскопам капілярную сістэму. Выкарыстоўваючы табліцу, расказалі пра вялікі і малы кругі кровазвароту. Для паспяховага засваення вучэбнага матэрыялу была выкарыстана тэхналогія візуалізацыі вучэбнай інфармацыі. У час практычнага задання вымяралі крывяны ціск і пульс у стане спакою і пасля фізкультхвілінкі, у выніку чаго пераканаліся, што яны залежаць ад фізічных нагрузак.На працягу ўсяго ўрока вучні працавалі актыўна і зацікаўлена і добра засвоілі вучэбны матэрыял.









21 лютага работнікі ўстановы адукацыі прынялі удзел у рэспубліканскай дыктоўцы, прымеркаваная да Дня роднай мовы. Напісаўшы дыктант “Багацце нашай зямлі”, работнікі праверылі свае веды па беларускай мове.

Учащиеся учреждения образования успешно выступили в районных соревнованиях «Здоровье»: 1 общекомандное место и 5 призовых мест в личном первенстве. В соревнованиях «Снежный снайпер» учащиеся заняли 1 общекомандное место и 4 призовых места в личном первенстве. Поздравляем!!!

















