


15 красавіка на ўроку хіміі вучні 8 класа адправіліся ў “паход”. У пачатку ўрока, перад вывучэннем тэмы “Атрыманне і прымяненне аксідаў”, яны “сабралі рукзак” з атрыманых на папярэдніх уроках ведаў. Затым рушылі ў шлях да новых ведаў, на кожным з этапаў урока пакараючы вяршыні гары Навукі-Хіміі. Актыўная праца рабят на ўроку зрабіла занятак і карысным, і цікавым.










14.10 для навучэнцаў 6 класа прайшла класная гадзіна, прысвечаная Дню маці. Дзеці спачатку расказвалі пра сваіх матуль, а потым запаўнялі свае сардэчкі, якія яны падрыхтавалі, ласкавымі словамі ў іх адрас.
15 кастрычніка 2020 года праведзена акцыя “Помнік”, у час якой вучні VІ класа, члены цімураўскага атрада “Надзейныя рабяты”, а таксама вучні ІХ класа, члены валанцёраўскага атрада “Дом. Добрае сэрца” сумеснымі сіламі прыбралі тэрыторыю каля помніка Загінуўшым землякам у часы ВАВ. Малайцы, рабяты!

















