15 красавіка ў 3 класе ў рамках Тыдня прафарыентацыі праведзена класная гадзіна ў форме гульні-падарожжа "Усе прафесіі важныя". У ходзе гульні, выконваючы розныя заданні, вучні пашырылі свае веды пра сучасныя прафесіі. На класную гадзіну былі запрошаны бацькі. Тапчан Вольга Аляксандраўна расказала дзецям пра важнасць прафесіі повара. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў павагі да людзей розных прафесій.
15 красавіка ў Грынкаўскім дзіцячым садзе-базавай школе ў рамках тыдня прафарыентацыі ў 8 класе прайшоў час зносін "Хачу - магу - трэба", на якім навучэнцы атрымалі змястоўную інфармацыю аб прафесійнай дзейнасці чалавека і аб правілах правільна прафесійнага выбару ў далейшым жыцці. З цікавасцю вучні праходзілі тэсты на высвятленне ў іх схільнасці да кіруючых пасад, актыўна папрацавалі з інтэрнэт-крыніцамі ў пошуку забытых і самых папулярных прафесій.