

11 сакавіка 2021 года ў 8 класе з мэтай фарміравання адказных і жыццясцвярджальных адносін да ўласнага жыцця быў праведзены дыялог-роздум "Жыццё даецца, каб...". Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе для грамадзян нашай краіны шматлікія правы, сярод з іх галоўным з’яўляецца права на жыццё. У ходзе дыялогу навучэнцы прыйшлі да высновы, што трэба імкнуцца да выкарыстання правоў, дадзеных нашай Канстытуцыяй: атрымаць добрую адукацыю, выбраць прафесію па душы, стварыць моцную сям'ю, актыўна адпачываць у вольны час.