

"Ведай свае правы, выконвай абавязкі" - пад такой назвай прайшоў занятак з элементамі трэнінгу для вучняў 5-9 класаў Грынкаўскай базавай школы ў шосты дзень 2 снежня.Школьнікі ўспомнілі, што такое правы і абавязкі, пазнаёміліся з дакументамі, якія датычацца абароны правоў дзяцей. У групах абмеркавалі прававыя сітуацыі і вызначылі, якія правы ў іх парушаны. Цікавасць у вучняў выклікалі трэнінгавыя заданні. На занятку былі выкарыстаны матэрыялы дзіцячага прававога сайта. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню ўзроўню прававой культуры навучэнцаў.










2 снежня, у шосты школьны дзень, з мэтай фарміравання прававой культуры для вучняў 1-4 класаў Грынкаўскай базавай школы была арганізавана інтэрактыўная гульня "Правы дзяцей ад А да Я". Падчас мерапрыемства, выконваючы заданні ў гульнявой форме, дзеці даведаліся пра законы, якімі ўстаноўлены правы дзяцей, ўспомнілі і назвалі свае правы. На творчым этапе з дапамогай малюнкаў вучні паказалі, як яны бачаць свае правы. Мерапрыемства было цікавым, пазнавальным і садзейнічала замацаванню ведаў школьнікаў пра правы дзяцей.

















