
У суботу 30 красавіка вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Экалагічная сцяжынка”. У пачатку гульні дзеці разгадвалі загадкі на экалагічную тэму. Таксама прайшлі розныя выпрабаванні, якія “сустракалі” іх на экалагічнай сцяжынцы. У канцы гульні зрабілі выснову, што трэба берагчы прыроду і дапамагаць ёй.









30.04.2022 ў 6 школьны дзень вучні Грынкаўскага ДС-БШ прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Ачысцім планету ад смецця!”. Трэба адзначыць, што рабяты адразу падтрымалі ідэю навядзення чысціні і парадку. І няхай мы прыбралі ад смецця толькі маленькую частку нашай вялікай планеты, галоўнае — пачатак добрым справам пакладзены.

29 апреля в рамках волонтерской акции "Сделай доброе дело" члены тимуровского отряда "Надёжные ребята" оказали помощь по наведению порядка на участке ветерану педагогического труда Лукашевич Анне Петровне.

















