




3 верасня, ў шосты школьны дзень, у Грынкаўскай базавай школе прайшло святкаванне Дня беларускага пісьменства з мэтай папаўнення і замацавання ведаў вучняў пра пісьменнасць на Беларусі ў старадаўні і цяперашні час. Для навучэнцаў была арганізаваны гістарычны круіз "Па старонках беларускага пісьменства", затым каманды "Літарынка" і "Мовазнаўцы" прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні: паказалі свае веды ў конкурсе- віктарыне "Пісьмовыя крыніцы", пагулялі ў перакладчыкаў, і пабывалі ў старажытнай друкарні, паспрабавалі разабраць старажытныя тэксты. З лікам 14:12 перамагла каманда "Літарынка" . Свята беларускай пісьменнасці, праведзенае ў нашай школе дапамагло навучэнцам далучыцца да скарбніцы нашай гістарычнай спадчыны.



















29 ліпеня для навучэнцаў 1-4 класаў была праведзена гульнёва-забаўляльная праграма “Сябруюць дзеці на планеце”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сяброўства. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых гульнях, цікавых і займальных конкурсах. На працягу мерапрыемства ва ўсіх дзяцей быў добры настрой і на тварах свяціліся ўсмешкі.
Лето - самая солнечная, радостная и веселая пора в детском саду. Ярким и насыщенным выдается каждый летний тёплый денёк для воспитанников. Организованная деятельность детей ориентирована на включение их в разные формы досуговой активности. В хорошую погоду ребята с удовольствием проводят время на свежем воздухе. Все воспитанники очень любят подвижные игры и развлечения, получая при этом заряд бодрости и хорошего настроения.
25 ліпеня для навучэнцаў 5-8 класаў быў арганізаваны відэалекторый “Людзі гераічнай прафесіі”, прымеркаваны да Дня пажарнай службы Беларусі”. З відэафільма вучні даведаліся аб гісторыі развіцця і станаўлення пажарнай службы ў нашай краіне.
22 ліпеня навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце “Хто хутчэй?”. Мэта мерапрыемства: матывацыя да здаровага ладу жыцця, павышэнне рухальнай актыўнасці дзяцей, развіццё спрыту, шпаркасці, вынослівасці. Удзельнікі каманд спаборнічалі ў самых разнастайных конкурсах, праяўляючы пры гэтым імкненне да перамогі і дэманструючы свае фізічныя якасці. Праведзенае мерапрыемства зарадзіла рабят станоўчай энергіяй і добрым настроем.
УВАЖАЕМЫЕ РОДИТЕЛИ,
Бібліятэкар Волчык С.А. падрыхтавала для вучняў выставу-прэзентацыю “Пісьменнікі-юбіляры 2022 года”. Яна расказала пра беларускіх пісьменнікаў, якія адзначаюць юбілей у 2022 годзе, пазнаёміла з іх творчасцю, параіла творы для чытання. Больш падрабязным быў расказ пра Янку Купалу і Якуба Коласа, класікаў беларускай літаратуры, 140-гадовы юбілей з дня нараджэння якіх у гэтым годзе адзначае наша краіна. Вучні ўважліва слухалі цікавыя факты пра жыццё і творчасць пісьменнікаў-юбіляраў, разглядалі фотаздымкі на слайдах прэзентацыі. Заключным этапам мерапрыемства стаў выбар кнігі для чытання ў вольны чс.
Вучні 5-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце “Чысты школьны двор”. Школьнікі падмялі тэрыторыю вакол школы, прыбралі сухія галінкі на газонах і навялі парадак на клумбах. Дзеці вельмі стараліся працаваць, каб школьны двор быў чыстым, прыгожым і ўтульным.
15 июля на базе учреждения образования открылся районный круглосуточный лагерь для одарённых детей "Вундеркинды_на_каникулах". В лагере собрались 17 девчонок и мальчишек из разных школ района, которые в течение 9 дней будут не только проходить оздоровление и отдыхать, но и готовиться к олимпиадам по учебным предметам и интеллектуальным конкурсам. Из нашего учреждения образования в числе "вундеркиндов" - Франковская Маргарита и Чиганаева Алёна, будущие девятиклассницы. Желаем им с пользой провести время в лагере и в новом учебном году добиться успехов в олимпиадах и конкурсах!


















