


"Ведай свае правы, выконвай абавязкі" - пад такой назвай   прайшоў занятак з элементамі трэнінгу  для вучняў 5-9 класаў Грынкаўскай базавай школы ў шосты дзень 2 снежня.
Школьнікі ўспомнілі,  што такое правы і абавязкі,  пазнаёміліся з дакументамі, якія датычацца абароны правоў дзяцей. У групах абмеркавалі  прававыя сітуацыі  і вызначылі, якія правы  ў іх  парушаны. Цікавасць у вучняў выклікалі трэнінгавыя заданні. На занятку былі выкарыстаны матэрыялы дзіцячага прававога сайта.  Мерапрыемства садзейнічала павышэнню ўзроўню прававой культуры навучэнцаў.