


26 лютага ў 6 класе адбыўся ўрок па гісторыі Беларусі ( настаўнік Мацюк Н.М.) па тэме “Гаспадарчае развіццё ВКЛ у сярэдзіне 13 – 14 стст”. Урок прайшоў у форме падарожжа на машыне часу ў мінулае. Пропускам у ВКЛ 13-14 стст з’яўляліся дорыя вынікі пры рашэнні онлайн-тэстаў па тэме “Дзяржаўны лад ВКЛ”. Трапіўшы ў 13 стагоддзе, вучні выступалі ў ролі сялян і гараджан, засявалі палі, збіралі ўраджай, займаліся бортніцтвам, знаёміліся з прыладамі працы і іх прызначэннем. Спрабавалі сябе ў ролі рамеснікаў, знаходзілі на гістарычнай карце старажытныя і новыя гарады. Складалі гексы, стваралі лэпбук- самаробную кнігу на новы лад.
На ўроку былі выкарыстаны музейныя экспанаты: церніца, калаўрот, пранік, вілы, лапці, капялюш і іншыя. У час фізкультхвілінкі вучні пад песню “Касіў Ясь канюшыну” іміціравалі працу касцоў і жнеі. У канцы падарожжа дзеці выказалі свае пачуцці, падвялі вынікі зробленай працы на ўроку. Яны вярнуліся ў сучаснае жыццё і прыйшлі да высновы, што ў мінулым людзям жылося вельмі цяжка. Мы шчаслівыя тым, што жывем пад мірным небам у цудоўнай краіне Беларусь.







20 января 2021 года проходит традиционная акция "Международный день селфи в музеях". К акции присоединились учащиеся и педагоги учреждений образования




22 декабря для учащихся 8-9 классов учреждения образования прошло мероприятие информационно-образовательного проекта "ШАГ" по теме «Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін» (достижения суверенной Беларуси в различных сферах общественной жизни, в том числе наши достижения за 2018–2020 гг., прошедшие в Беларуси под знаком Года малой родины)". Ведущие Скибицкий К. и Пекарь К. ознакомили с содержанием информационных блоков: достижения суверенной Беларуси в различных сферах общественной жизни, марафон добрых дел - наш взгляд в развитие малой Родины. Учащиеся посетили школьный музей льна, где пополнили свои знания о достижениях малой Родины. Было организовано обсуждение информации о достижениях суверенной Беларуси в различных сферах общественной жизни.

24 кастрычніка ў дзень малой радзімы для вучняў 5-9 класаў прайшла музейная гадзіна "Ведаць мінулае-будаваць будучыню". Вучні наведалі школьны музей ільну, дзе пазнаёміліся з гісторыяй ільнаводства, а таксама з тымі героямі, якія ў час вайны абаранялі родную вёску.
20 лютага 2020года школьны музей ільну Грынкаўскай базавай школы гасцінна сустракаў гасцей, вучняў другіх класаў гімназіі №1 г. Свіслач.
6 лютага выхаванцы дзіцячага садка адправіліся ў падарожжа “Да Дзядка-ільнавічка” у школьны музей ільну. З цікавасцю дзеці разглядалі фотаздымкі з выявамі сінявокага льну,церлі ў пальчыках ільняныя галоўкі, каб здабыць дробныя семячкі. Спадабался выхаванцам гульня “А мы сеялі лянок”.

В предлагаемых материалах нашли отражение основные вопросы экологического воспитания учащихся через работу школьного музея льна.

