

На працягу месяца ва ўстанове адукацыі праходзіла акцыя па зборы макулатуры. 20 красавіка на агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі акцыі: 1 месца занялі вучні 1 класа – класны кіраўнік Жук Т.І. (сабралі па 115,1 кг. макулатуры на кожнага), 2 месца – вучні 3 класа – класны кіраўнік Пелеш Т.І. (па 19 кг.), 3 месца – вучні 8 класа- класны кіраўнік Андрушка І.І. (па 8,33 кг). Пераможцы атрымалі граматы і салодкія падарункі.