
У час зімовых канікул была арганізавана экскурсія ў музей гісторыі школы, які дзейнічае ў гімназіі № 1 г.Свіслач. Вучні даведаліся пра развіццё адукацыі на Свіслаччыне, пра Свіслацкую гімназію і яе выпускнікоў, многія з якіх сталі грамадска-палітычнымі дзеячамі. Цікавасць у вучняў выклікалі экспазіцыі, прысвечаныя жыццю і дзейнасці К. Каліноўскага, паўстанню 1863 – 1864 гадоў на Свіслаччыне, а таксама стэнды з інфармацыяй пра развіццё сярэдняй школы.