Гринковский УПК » Материалы за 11.10.2018

 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Свята " Паштальён Печкін запрашае"

Автор: admin от 11-10-2018, 23:12, посмотрело: 14

Свята " Паштальён Печкін запрашае"Да Сусветнага Дня пошты было прымеркавана свята " Паштальён Печкін запрашае", якое адбылося ў Грынкаўскім сектары культуры і вольнага часу 11 кастрычніка. Удзельнікі свята - вучні нашай установы адукацыі - даведаліся аб тым, як развівалася паштовая сувязь у вёсцы Грынкі, паслухалі расказ пра першага паштальёна Ганну Сцяпанаўну Болбат, якая была вельмі актыўным і добрым чалавекам. Працавала добрасумленна, аб чым сведчаць граматы і падзякі, мела вялікі аўтарытэт сярод аднавяскоўцаў. Архіўныя дакументы падаравалі клубнай установе родныя Г. Болбат.
Цікавай была і сустрэча з начальнікам пошты Грынкі Аксанай Яўгеньеўнай Пракопік, якая працуе на адказнай пасадзе больш за 10 гадоў. Яна расказала аб паштовых паслугах у населеных пунктах сёння, а потым дапамагла ўсім жадаючым падпісаць канверт і напісаць пісьмо матулі. На кожным канверце была пастаўлена пячатка. Віншавальныя пісьмы матулі атрымаюць якраз напярэдадні святочнага дня.

Категория: Информация, Родителям, Внеклассное мероприятие, ПРОФОРИЕНТАЦИЯ

 

Працоўны дэсант

Автор: admin от 11-10-2018, 22:52, посмотрело: 16

Працоўны дэсант 10.10.2018 піянеры нашай установы адукацыі прынялі ўдзел ў працоўным дэсанце па добраўпррадкаванню тэрыторыі ля памятнага знака.

Категория: Информация, Родителям, БРПО, 2018 год малой родины, Волонтёрская и тимуровская деятельность

 

Занятак па маляванню ў нетрадыцыйнай тэхніцы

Автор: admin от 11-10-2018, 22:47, посмотрело: 11

Занятак па маляванню ў нетрадыцыйнай тэхніцы У рознаўзроставай групе прайшоў занятак па маляванню ў нетрадыцыйнай тэхніцы. Дзеці вучыліся маляваць дрэвы далонню. Галоўнай мэтай занятку было развіццё творчага ўяўлення, увагі, дапытлівасці, зацікаўленасці ў працы, а таксама выхаванне станоўчых адносін да малявання. Такі цікавы і займальны спосаб малявання вельмі спадабаўся дзецям.

Категория: Информация, Родителям, Дзіцячы сад