
27 чэрвеня выхаванцы дашкольнай групы наведалі школьны Музей ільну. Лён – гэта сінявокі прыгажун, з якога з даўніх часоў атрымліваюць ільняное валакно, якое называецца “северный шёлк”. На працягу многіх стагоддзяў лён апранаў і карміў людзей. Калі гавораць, што хлеб – усяму галава, то будзе справядліва казаць што лён – усяму душа. Лён – гэта багацце і гонар нашай Беларусі, яе візітоўка. Ільняны абрус і ручнік сімвалізуюць гасціннасць, ветлівасць, хлебасольства беларускага народа.