
6 мая ў аграгарадку Грынкі ля помніка загінуўшым аднавяскоўцам адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, у якім прынялі ўдзел вучні нашай школы. Адкрыла мітынг старшыня Нязбодзіцкага сельскага выканаўчага камітэта М.Ф.Качко, якая пажадала ўсім прысутным шчаслівага жыцця пад мірным небам. Са словамі віншавання з гэтай памятнай датай да прысутных звярнуліся З.Т.Пелеш, прадстаўнікі пагранічных войск і моладзі. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых. Пяцікласнікі ў гэты дзень неслі ганаровую вахту ля помніка загінуўшым аднавяскоўца
м, а вучні 4 класа былі прыняты ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Мітынг завяршыўся ўскладаннем вянкоў і кветак да помніка аднавяскоўцам, а затым прысутныя адправіліся да памятнага знака загінуўшым лётчыкам, дзе таксама ўшанавалі іх памяць і ўсклалі вянкі і кветкі.