

7 лютага навучэнцаў групы падоўжанага дня наведалі работнікі сельскага дома культуры. Яны правялі з дзецьмі гутарку пра воінаў, якія служылі ў Афганістане. Гутарка суправаджалася паказам прэзентацыі, у ходзе якой выхаванцы змаглі ўбачыць аднавяскоўцаў, якія былі на той жа страшнай вайне. І пра тых, хто з яе не вярнуўся.